Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі дэпартаваныя ў СССР атрымаюць кампенсацыю ў сярэднім па 3000 еўра

16.07.2020 13:29
У Сейме Польшчы праходзіць чытанне законапраекту аб грашовай дапамозе для польскіх грамадзян, дэпартаваных у СССР у 1939-1956 гадах.
Сейм Польшчы PAP/Wojciech Olkuśnik

Законапраект накіраваны ў Сейм прэзідэнтам Анджэем Дудам. Законапраект прадставіў дэпутатам міністр у Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра

-Грашовая дапамога будзе выплачвацца аднойчы ў памеры 200 злотых (45 еўра) за кожны поўны месяц перыяду рэпрэсій, але не менш 2400 злотых (545 еўра). Яна будзе прадастаўлена па заяве адпаведнай асобы, накіраванай кіраўніку Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асобаў.

Анджэй Дэра адзначыў, што да гэтага часу кампенсацыя палякам, дэпартаваным у СССР, не выплачвалася. Ён дадаў, што мэтай праекта, апроч іншага, з'яўляецца задавальненне законных патрабаванняў грамадзян краіны, якія пацярпелі падчас дэпартацый.

Усе парламенцкія фракцыі заявілі пра сваю падтрымку прэзідэнцкай ініцыятывы.
Паводле дадзеных Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб, каля 22 000 чалавек маюць права на атрыманне дапамогі. Паводле падлікаў, памер дапамогі для аднаго чалавека складае ў сярэднім 13 200 злотых (3000 еўра).

ав