17 ліпеня Адукацыйны фонд «Перспектывы» апублікаваў вынікі агульнага рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы, які ацэньвае навучальныя ўстановы ў чатырох катэгорыях: акадэмічныя ВНУ, недзяржаўныя ВНУ, дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы і рэйтынг факультэтаў.
Першае месца ў рэйтынгу акадэмічных ВНУ заняў Ягелонскі ўніверсітэт, набраўшы 100% па шкале рэйтынгу. На другой пазіцыі – Варшаўскі ўніверсітэт з вынікам у 95,6%, а на трэцім – Варшаўскі політэхнічны ўніверсітэт з 78,9%. Чацвёртае месца заняла Горна-металургічная акадэмія ў Кракаве, а пятае – Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані. На наступных месцах размясціліся: Уроцлаўская палітэхніка, Гданьскі медыцынскі ўніверсітэт, Гданьская палітэхніка, Лодзінская палітэхніка, Уроцлаўскі ўніверсітэт і Паморскі медыцынскі ўніверсітэт.
У катэгорыі прыватных ВНУ зноў перамагла Акадэмія Леона Казьмінскага ў Варшаве. Далей ідуць варшаўскі Універсітэт сацыяльных і гуманітарных навук і Універсітэт Лазарскага ў Варшаве.
Рэйтынг дзяржаўных вышэйшых прафесійных школ ўзначаліла Акадэмія імя Якуба Парадзіжа ў Гожаве Вялікапольскім. Другое месца заняла Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа ў Калішы, а трэцяе – Дзяржаўная вышэйшая прафесійная школа імя Папы Яна Паўла II у Бялай Падлясцы.
Апошні рэйтынг уключае ў сябе 70 самых папулярных спецыяльнасцяў, уключаючы рэйтынг інжынерныя і медыцынскія напрамкаў навучання.
У рэйтынгу «Перспектыў» улічваюцца 29 паказчыкаў, згрупаваных па сямі крытэрам: прэстыж, выпускнікі на рынку працы, навуковы патэнцыял, навуковая эфектыўнасць, выкладчыцкі патэнцыял, інавацыі і міжнародны характар.
ав