Мультымедыйны партал уцягвае карыстальнікаў у атмасферу тых дзён, праводзячы праз самыя важныя падзеі польска-бальшавіцкай вайны.
Між іншым, на партале змешчаныя больш за 30 запісаў галасоў удзельнікаў бітвы з Архіва Польскага радыё і Радыё Свабодная Еўропа – гаворыць намеснік дырэктара Інфармацыйнага радыёагенцтва Кшыштаф Касоўскі:
-Гэта такія постаці як Ігнацы Дашыньскі, Юзаф Пілсудскі. Але і менш вядомыя асобы, шэраговыя жаўнеры. Цікава, што гэта таксама выказванні людзей не з Польшчы. Ёсць пазнейшы прэзідэнт Францыя Шарль дэ Голь, ёсць камандуючы амерыканскай паветранай эскадрылі, якая ў той час лятала над Польшчай. Гэта вялікая колькасць архіўных матэрыялаў цяпер даступная для кожнага.
На партале выкарыстаныя розныя інтэрактыўныя матэрыялы. Яны даступныя на сямі моўных версіях: польскай, англійскай, рускай, украінскай, французскай, нямецкай, а неўзабаве і венгерскай.
ав