Войскі тэрытарыяльнай абароны дапамагаюць наладзіць бяспечны летні адпачынак дзяцей і моладзі. Створана спецыяльная тэлефонная лінія, па якой салдаты даюць парады. Эксперты падчас гутаркі паведамляюць між іншым аб тым, якую дапамогу могуць аказаць Войскі тэрытарыяльнай абароны арганізатарам летняга адпачынку, – гаворыць прэс-сакратар фармавання палкоўнік Марэк Петшак.
- Мы прапануем сваю падтрымку арганізатарам летняга адпачынку ў некалькіх сферах: па-першае, салдаты могуць узяць пробы на тэст у напрамку каранавіруса, калі б у кагосьці з удзельнікаў адпачынку паявілася інфекцыя. Тады неабходна раздзяліць дзяцей, аддзяліць здаровых ад хворых. Па-другое, мы аказваем лагістычную падтрымку, прапануем ачыстку азонам памяшканняў падчас заканчэння змены.
Войскі тэрытарыяльнай абароны праводзяць таксама курсы на тэму правільнай арганізацыі летняга адпачынку згодна санітарным нормам.
Нумар, па якім можна званіць, гэта 800-100-102. Раней па гэтым нумары дзейнічала тэлефонная лінія псіхалагічнай падтрымкі асоб, якія знаходзіліся ў каранціне або дрэнна пераносілі самаізаляцыю, якая была абавязковай. Даведка была зладжаная ў рамках аперацыя «Імунітэт вясной».
ІАР ПР/нг