Мемарыяльная дошка, прысвечаная 100-годдзю з дня стварэння Добраахвотніцкай арміі, якая змагалася з бальшавікамі ў 1920 годзе, была адкрытая ў польскім горадзе Сасновец. Герояў ушанавалі гарадскія ўлады разам з Інстытутам нацыянальнай памяці.
Па словах старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці доктара Яраслава Шарэка, месца, дзе была размешчана дошка, выбрана не выпадкова. У гэтым будынку, дзе знаходзіўся магістрат Сасноўца, быў размешчаны прызыўны пункт для добраахвотніцкай арміі. «Сёння мы жывем у вольнай і незалежнай Польшчы. Не было б такой незалежнасці без іх геройства», – падкрэсліў Яраслаў Шарэк.
Падобныя памятныя дошкі былі адкрытыя ў дванаццаці гарадах Польшчы. Добраахвотніцкая армія налічвала каля 100 000 салдат, у тым ліку каля 4 000 – з населенага пункту Заглэмбе Дамброуске.
ІАР ПР/нг