Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку на Падляшшы запрашае сёння на паказ пад адкрытым небам фільму «Басовішча» аўтарства рэжысёра Юркі Каліны.
Дакументальная стужка апісвае гісторыю Фестывалю музыкі маладой Беларусі, які цягам трыццаці гадоў ладзіла кожны год Беларускае аб’яднанне студэнтаў у Польшчы. «Праз год пасля апошняга канцэрту ў рамках фестывалю мы хочам такім чынам прыгадаць гэтую важную імпрэзу для мясцовых беларусаў», – адзначае дырэктар Цэнтру культуры Магда Лотыш.
- Гэта добрая падзея, але хацелася б яшчэ больш зрабіць, каб «Басовішча» засталося ў памяці людзей. На маю думку, паказ такога фільму таксама будзе шмат значным для мясцовага насельніцтва. Мы, канешне, нагадваем, што паказ павінен адбывацца ў санітарным эпідэміялагічным рэжыме.
Уваход на паказ кінакарціны «Басовішча» свабодны.
ІАР ПР/нг