Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Любліне адзначаюць 40-годдзе антыўрадавых забастовак рабочых

19.07.2020 14:07
Забастоўка працягвалася з 16 да 19 ліпеня 1980 года і стала першым пратэстам на чыгунцы ў ПНР.
Panorama Lublina
Panorama Lublinashutterstock.com/Michał Ludwiczak

40 гадоў таму люблінскія чыгуначнікі арганізавалі пратэст супраць умоў працы і прывілеяў улады. Забастоўка працягвалася з 16 да 19 ліпеня 1980 года і стала першым пратэстам на чыгунцы ў ПНР.

У першы дзень страйку ў ім прынялі ўдзел каля 800 чалавек. Брыгады лакаматыўнага дэпо запатрабавалі павышэння зарплат і перакрылі шляхі на Люблінскім чыгуначным вузле.

Хваля забастовак у пачатку ліпеня 1980 года ахапіла амаль 150 прадпрыемстваў рэгіёну і ўвайшла ў гісторыю як «Люблінскі ліпень». Забастоўкі распаўсюдзіліся па ўсёй краіне, а іх кульмінацыяй стала падпісанне так званых Жнівеньскіх пагадненняў на Гданьскай суднаверфі і стварэнне прафсаюза «Салідарнасць».

Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям 1980 года, прайшлі ў горадзе на вакзале «Люблін – галоўны», а таксама ў былым дэпо. Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі і вянкі да помніка «Лёс чыгуначніка».

вс