Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Беларусы гатовыя на тое, каб здзейсніць рэвалюцыю»

20.07.2020 13:10
У польскім горадзе Познань прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю.
Акцыю ў падтрымку беларусаў асвятлялі мясцовыя СМІфота: пра акцыю напісала познанская Gazeta Wyborcza

Прыкладна сто беларусаў і палякаў зладзіла ў горадзе Познань (захад Польшчы) маніфестацыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Удзельнікі акцыі прайшлі праз цэнтр горада, трымаючы плакаты і лозунгі тыпу «Лукашэнка – прэч», «Жыве Беларусь!» і «Мы выйграем». «Беларусы гатовыя на тое, каб здзейсніць рэвалюцыю», – казалі беларусы, якія прымалі ўдзел у познанскай акцыі.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 9 жніўня. На мерапрыемстве ў Познані зазначалася, што падтрымка кіраўніка Беларусі складае 3%. Нягледзячы на гэта, у жніўні ён сілаю хоча выйграць выбары, казалі ўдзельнікі маніфестацыі. 

Акцыю ў падтрымку беларусаў асвятлялі мясцовыя СМІ.

вс