У Вярхоўны суд Польшчы паступіла больш за 2,8 тыс. выбарчых пратэстаў. Тэрмін іх падачы закончыўся ў мінулы чацвер, але ў Вярхоўны суд працягваюць паступаць скаргі, пададзеныя з дапамогай пошты. Разглядам выбарчых пратэстаў займаецца Палата надзвычайнага кантролю і грамадскіх спраў Вярхоўнага суда.
Паводле закону, выбарчыя пратэсты ў Польшчы падаюцца ў Вярхоўны суд не пазней трох дзён з дня апублікавання вынікаў выбараў Дзяржаўнай выбарчай камісіяй. Афіцыйныя вынікі выбараў былі абвешчаныя ў панядзелак, 13 ліпеня.
12 ліпеня ў краіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Выбары выйграў актуальны кіраўнік дзяржавы, прадстаўнік кіруючай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда. Яго супернік, мэр Варшава і кандыдат права-цэнтрысцкай «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі набраў на 2% галасоў менш.
вс