Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вярхоўны суд Польшчы паступіла больш за 2,8 тыс. выбарчых пратэстаў

20.07.2020 16:02
12 ліпеня ў краіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneSoft Light / Shutterstock.com

У Вярхоўны суд Польшчы паступіла больш за 2,8 тыс. выбарчых пратэстаў. Тэрмін іх падачы закончыўся ў мінулы чацвер, але ў Вярхоўны суд працягваюць паступаць скаргі, пададзеныя з дапамогай пошты. Разглядам выбарчых пратэстаў займаецца Палата надзвычайнага кантролю і грамадскіх спраў Вярхоўнага суда.

Паводле закону, выбарчыя пратэсты ў Польшчы падаюцца ў Вярхоўны суд не пазней трох дзён з дня апублікавання вынікаў выбараў Дзяржаўнай выбарчай камісіяй. Афіцыйныя вынікі выбараў былі абвешчаныя ў панядзелак, 13 ліпеня.

12 ліпеня ў краіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Выбары выйграў актуальны кіраўнік дзяржавы, прадстаўнік кіруючай кансерватыўна-каталіцкай партыі «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда. Яго супернік, мэр Варшава і кандыдат права-цэнтрысцкай «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі набраў на 2% галасоў менш.

вс