Больш заўзятараў на стадыёнах, больш гледачоў у кінатэатрах і на канцэртах. Міністэрства аховы здароўя Польшчы змякчае частку абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Скарачаецца таксама грамадская дыстанцыя – з двух да паўтара метраў. Пры гэтым абавязак закрываць нос і рот застаецца, калі няма магчымасці захаваць дыстанцыю.
Колькасць занятых месцаў у спартыўных аб’ектах павялічылася з 25% да 50%. Адменены абавязак захавання свабодным кожнага другога месца ў кінатэатрах, музычных клубах і канцэртных залах на свежым паветры. У Польшчы зноў могуць быць арганізаваны кангрэсы, выставы і семінары.
Агульная колькасць заражаных у Польшчы вырасла да 40 782 чалавек. Міністэрства аховы здароўя сёння паведаміла пра 399 новыя выпадкі інфекцыі, памерлі дзевяць чалавек. Ад пачатку эпідэміі колькасць смяротных зыходаў ад Covid-19 склала 1 636.
ав