Кракаў мае новую зброю ў барацьбе з тымі, хто выкідвае смецце ў лес і стварае нелегальныя смеццезвалкі. Трынаццаць фотапастак на гэтым тыдні будуць заінсталяваныя ў розных частках гораду. Яны паявяцца ў раёнах, дзе нягледзячы на шматлікія захады муніцыпальнай паліцыі і іншых служб, выкідваюць смецце.
Нелегальныя смеццезвалкі з’яўляюцца праблемай, якая стала вяртаецца - гаворыць Марэк Анёл з муніцыпальнай паліцыі Кракава:
-Можна будзе знайсці ўладальніка аўтамабіля дзякуючы нумарам. Магчыма, удасца высветліць асоб, якія паявяцца на гэтых фотаздымках. Гэта напэўна дапаможа нам вырашыць праблему і, магчыма, пакараць парушальніка.
Штогод у Кракаве ліквідуюць каля 400 нелегальных смеццезвалак. На гэта выдаецца некалькі сотняў тысяч злотых. Фотапасткі з поспехам дзейнічаюць у многіх гарадах на тэрыторыі Польшчы: у Лодзі, Пшэмыслі, Бытаме.
Камеры прыстасаваныя да працы днём і ноччу. Яны ўключаюцца, калі заўважаць рух. Камеры робяць здымкі, на падставе якіх службы ідэнтыфікуюць людзей, якія выкідваюць смецці ў недазволеных месцах. За гэта пагражае штраф ад 500 да 5 тысяч злотых (113-1200 еўра).
ав