Сродкі з фонду адбудовы пасля пандэміі, якія прызнаныя Польшчы, трапяць як да лакальных уладаў, так і будуць прызначаныя на вялікія інвестыцыі – заявіла віцэ-прэм'ер, міністр развіцця Ядвіга Эмілевіч.
125 мільярдаў еўра ў беззваротных датацыях і 34 мільярды еўра пазыкі – столькі атрымае Польшча з Еўразвязу. Лідары чалецкіх краін дамовіліся ў справе падзелу бюджэту і фонду адбудовы пасля каранавіруса. Кампраміс удалося дасягнуць на пяты дзень перамоваў у Брусэлі. Бюджэт прыняты на бліжэйшыя сем гадоў.
-Гэта будуць сродкі як на дарожную і чыгуначную інфраструктуру ў маштабе цэлай краіны, так і ў лакальным маштабе. Гэта таксама сродкі на энергетычную трансфармацыю, каб мы былі ў стане пастаўляць чыстую і танную энергію як для польскіх прадпрыемстваў, так і для хатніх гаспадарак, - сказала Ядвіга Эмілевіч.
Лідары чалецкіх краін прынялі бюджэт супольнасці на 2021-2027 гады ў памеры амаль трыльёна еўра і фонд адбудовы памерам 750 мільярдаў еўра.
ав