Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Стыпендыяты з Беларусі ды Украіны атрымалі дыпломы па праграме Gaude Polonia

21.07.2020 16:14
Мэтай праграмы з'яўляецца прасоўванне польскай культуры і супрацоўніцтва паміж мастацкімі асяроддзямі.
.
Я. Чуба ўручае дыпломы стыпендыятам праграмыфота: PAP/Marcin Obara

48 людзей культуры з Украіны і Беларусі – стыпендыяты міністра культуры і нацыянальнай спадчыны – атрымалі дыпломы па праграме Gaude Polonia. Яе мэтай з'яўляецца прасоўванне польскай культуры і супрацоўніцтва паміж мастацкімі асяроддзямі Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

За 18 гадоў рэалізацыі праграмы Gaude Polonia было ўзнагароджана амаль 800 чалавек, – распавёў генеральны дырэктар ведамства культуры Яраслаў Чуба.

- Мы верым, што кожны праект было істотным умацаваннем культурных сувязяў паміж Польшчай ды яе суседзямі, а таксама краінамі Усходняй Еўропы. Вялізная большасць стыпендыятаў не толькі становіцца свайго роду пасламі польскай культуры ў сваіх краінах, але таксама падтрымлівае кантакты з польскімі творчымі асяроддзямі. Мы жадаем вам далейшых творчых поспехаў. І спадзяемся, што рэалізаваныя праекты, атрыманы досвед дазволяць умацаваць культуру нашай часткі Еўропы.

У гэтым годзе бюджэт стыпендый праграмы Gaude Polonia склаў больш за 2,2 млн злотых. У рамках праграмы стыпендыяты маюць магчымасць шасцімесячнага знаходжання на стыпендыі ў Польшчы. Заяўкі на наступнае выданне праграмы, рэалізаванае ў 2021 годзе, прымаюцца да 15 кастрычніка.

У рамках стыпендыі Нацыянальны цэнтр культуры прадастаўляе ўдзельнікам праграмы, між іншым, сродкі на набыццё матэрыялаў для творчых работ і індывідуальнага кансультанта.

ІАР ПР/нг