Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча плануе павялічыць выдаткі на службу аховы здароўя

22.07.2020 09:11
У Сейм краіны ўжо паступіў праект аб фондзе, стварэнне якога запрапанаваў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Janusz Cieszyński
Janusz CieszyńskiPR24/AK

Польшча плануе павялічыць выдаткі на службу аховы здароўя, стварыўшы для гэтай мэты Медыцынскі фонд. У Сейм краіны ўжо паступіў праект аб фондзе, стварэнне якога запрапанаваў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Гэтая мэта была адным з галоўных пунктаў перадвыбарчай праграмы Дуды, які 12 ліпеня быў выбраны на другі тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Януш Цяшыньскі сказаў у эфіры Польскага радыё, што сродкі з Медыцынскага фонду будуць накіроўвацца на праграмы, дзе не хапае фінансавання. У прыватнасці, са сродкаў фонду будзе фінансавацца лячэнне пацыентаў пры дапамозе інавацыйных тэрапій, лячэнне рэдкіх захворванняў, мадэрнізацыя ўстаноў службы аховы здароўя і прафілактычныя праграмы. Сродкі для працы Медыцынскага фонду будуць выдзяляцца з бюджэту, зазначыў Януш Цяшыньскі.

У Польшчы служба аховы здароўя фінансуецца са сродкаў Нацыянальнага фонду аховы здароўя. Фонд атрымлівае грошы з узносаў, якія плаціць кожны працуючы жыхар Польшчы. Сёлета бюджэт фонду складае каля 98 млрд злотых (больш за 22 млрд еўра).

вс

на фота: намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Януш Цяшыньскі