У Польшчы выкрыта 380 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2, у тым ліку 113 – у Сілезіі. Актуальна гэты рэгіён з'яўляецца эпіцэнтрам заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 41 тыс. 162 выпадкі каранавіруснай інфекцыі.
Пад апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 73 пацыенты. За суткі памерлі шэсць чалавекі ва ўзросце ад 69 да 88 гадоў. Усе памерлыя пацыенты мелі іншыя хранічныя захворванні. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 1642 чалавек.
Выздаравела больш за 31 тыс. 139 пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба развіваецца ў выпадку заражэння каранавірусам.
вс