Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У вайсковай падрыхтоўцы ў Войску Польскім удзельнічаюць беспрацоўныя

23.07.2020 12:23
Міністр Марыюш Блашчак нагадаў, што гэта была адна з мэт аднаўлення ваеннай падрыхтоўкі.
Сустрэча міністра абароны з жаўнерамі PAP/Paweł Supernak

5,5 тысяч чалавек удзельнічаюць у вайсковай падрыхтоўцы ў Войску Польскім. Ужо месяц ідуць трэніроўкі ў рамках падрыхтоўкі для рэзервістаў і людзей, якія раней не мелі дачынення з мундзірам.

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, назіраючы за практыкаваннямі ў Першай варшаўскай бранятанкавай брыгадзе, сказаў, што рашэнне аб аднаўленні вайсковай падрыхтоўкі было правільным:

-У чэрвені я прыняў рашэнне, каб войска вярнулася да практыкаванняў. Больш за ўсё я хацеў, каб і рэзервісты, і кандыдаты да падрыхтоўчай службы звязалі сваю будучыню з Войскам Польскім.

Сярод кандыдатаў, якія прыбылі на падрыхтоўку, 2/3 – гэта беспрацоўныя, якія страцілі працу ў выніку пандэміі каранавіруса. Міністр Марыюш Блашчак нагадаў, што гэта была адна з мэт аднаўлення ваеннай падрыхтоўкі.

ав