Варшаўскія радныя ад партыі «Права і справядлівасць» складуць праект ухвалы ў справе перайменавання Alei Armii Ludowej (Аляе Нацыянальнай Арміі) на вуліцу Леха Качыньскага. Радныя нагадалі, што мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі абяцаў гэта зрабіць пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Пётр Мазурэк зазначае, што радныя кажуць «правяраем» і хочуць дапамагчы споўніць гэтае абяцанне:
-Мы падрыхтавалі праект ухвалы Рады сталіцы, якая вызначае вуліцу памерлага прафесара Леха Качыньскага. Гэта месца, дзе гэтая вуліца ўжо была, у памяці жыхароў яна паспела запісацца. Мы хочам, каб вуліца Леха Качыньскага замяніла назву Алеі Нацыянальнай Арміі. Яе назва, паводле Інстытуту нацыянальнай памяці, павінны быць змененая ў выніку закону аб дэкамунізацыі.
У Варшаве некалькі гадоў ужо ідзе спрэчка аб змене назвы згаданай вуліцы. Такая змена назвы ўпершыню адбылася ў 2017 году. У 2018 годзе была вернутая старая назва.
Бліжэйшае паседжанне Рады Варшавы адбудзецца 30 ліпеня.
ав