Пракуратура высунула абвінавачанні за звальненне працаўніка за яго погляды
Кіраўнічка па справах кіравання чалавечымі рэсурсамі ў гандлёвай сетцы IKEA, якая звольніла працаўніка, калі ён змясціў на ўнутраным фірмовым форуме цытаты з Бібліі, адкажа за абмежаванне правоў працоўных з увагі на іх веравызнанне.
Запісы працаўніка на ўнутраным форуме былі звязаныя з абвешчаным у траўні мінулага году сеткай IKEA дня салідарнасці з асобамі ЛГБТ. Мужчына ў гэты дзень узяў водпуск, каб не ўдзельнічаць у імпрэзе, якая пярэчыла яго сумленню. Калі на наступны дзень на ўнутраным сайце паявіўся артыкул аб тым, што падтрымка ЛГБТ – гэта абавязак кожнага, мужчына змясціў дзве цытаты з Бібліі. У выніку яго звольнілі.
Кіраўнічцы пагражае штраф ці пазбаўленне волі да двух гадоў.
ав