У Польшчы выкрыта 418 новых выпадкаў заражэння SARS-CoV-2. Агулам за час эпідэміі ў краіне пацверджана 40 тыс. 580 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
За суткі памерлі дзевяць чалавек. Усе памерлыя пацыенты мелі іншыя хранічныя захворванні. Агульная колькасць смяротных ахвяр у краіне склала 1651 чалавек.
Выздаравела больш за 31 тыс. 500 пацыентаў, якія хварэлі COVID-19 – згаданая хвароба развіваецца ў выпадку заражэння каранавірусам.
вс