Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы магчымае змяншэнне колькасці міністэрстваў

24.07.2020 10:18
М. Дворчык: Змены павінны павысіць эфектыўнасць працы кабінету міністраў.
Michał Dworczyk
Michał DworczykPR24

У польскім урадзе плануюцца змены. Аб гэтым заявіў у Першай праграме Польскага радыё кіраўнік Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Паводле ягоных словаў, змены павінны павысіць эфектыўнасць працы кабінету міністраў. Дворчык дадаў, што пра планаваныя змяненні сёння пойдзе гаворка на пасяджэнні членаў прэзідыуму Палітычнага камітэту партыі «Права і справядлівасць».
Ідзе аналітычнае абгрунтаванне ідэі аб’яднання некаторых ведамстваў, – кажа Міхал Дворчык.

- Гаворка ідзе пра тое, каб ліквідаваць розныя паталагічныя элементы, паколькі часам назіраюцца цяжкасці з прыняццем рашэнняў. Некаторыя ведамствы час ад часу працуюць, быццам бы яны з’яўляюцца асобнымі княствамі. Нам удалося ўжо шмат зрабіць, але мы хочам, каб урад дзейнічаў яшчэ эфектыўней. Сёння сустракаюцца члена Палітычнага камітэту ПіС, на якім абмяркуем гэтае пытанне. Ідуць перамовы таксама з нашымі партнёрамі.

Міхал Дворчык дадаў, што магчыма змяншэнне колькасці міністэрстваў, і ў выніку персанальныя змены ў Радзе міністраў.

нг