Польшча павінна заплаціць высокія кампенсацыя чачэнскім уцекачам, якія не былі ўпушчаныя на тэрыторыю краіны. Уцекачы, якім Памежная служба некалькі дзясяткаў разоў адмовіла ў міжнароднай абароне, склалі скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Струзбурзе і выйгралі. Польскі ўрад заплаціць кожнаму з іх 34 тысячы еўра, піша gazetaprawna.pl.
Суд прызнаў, насуперак сцвярджэнню польскіх уладаў, што іншаземцы складалі заявы аб прызнанні прытулку, і дадаў, што гэтыя заявы ігнараваліся Памежнай службай. Суд таксама прызнаў, што гэта была частка сталай практыкі на памежным пераходзе ў Тэрэспалі, пацверджаная праваабарончымі арганізацыямі, амбудсмэнамі правоў дзяцей і грамадзянскіх правоў.
Выданне падкрэслівае, што прынцыпы, якія ўтрымліваюцца ў рашэнні суду, не адносяцца толькі да канкрэтных спраў, у якіх яны былі выдадзеныя, але і да ўсіх іншых падобных сітуацый. Правільнае выкананне рашэння суду павінна ахопліваць змены практыкі непрымання заяваў аб прытулку іншаземцаў, што надалей практыкуецца на ўсходняй мяжы Польшчы.
ав