Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча мае намер выйсці са Стамбульскай канвенцыі

27.07.2020 13:57
Канвенцыя - першы дакумент, які абавязвае краіны-падпісанты стварыць прававую базу для барацьбы з гвалтам у адносінах да жанчын і сямейным гвалтам.
Siedziba ZPRE w Strasburgu
Siedziba ZPRE w StrasburguMDOGAN/ Shutterstock

Польшча мае намер выйсці са Стамбульскай канвенцыі – сёння Міністэрства юстыцыі краіны распачало ўнутраную працэдуру аб пачатку працэсу.

Міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра лічыць, што Стамбульская канвенцыя ўтрымлівае шкодны ідэалагічны змест, які накіраваны супраць кансерватыўных каштоўнасцяў, у тым ліку сямейных, і прасоўвае лева-ліберальнае бачанне свету.

Стамбульскай канвенцыя – гэта дакумент Савета Еўропы, які быў адкрыты для падпісання ў 2011 годзе ў Турцыі. Стамбульская канвенцыя з'яўляецца першым дакументам, які юрыдычна абавязвае краіны-падпісанты стварыць прававую базу для барацьбы з гвалтам у адносінах да жанчын і сямейным гвалтам. Краіны, якія далучыліся да канвенцыі, павінны крыміналізаваць псіхалагічны, фізічны і сексуальны гвалт, пераслед у адносінах да жанчын, прымусовы шлюб і г.д.

Намер Польшчы выйсці з канвенцыі быў падвергнуты крытыцы з боку Савета Еўропы. Так, у гэтай міжнароднай арганізацыі намер Польшчы разарваць пагадненне назвалі «вельмі сумным крокам» і «велізарным адкатам назад» у пытанні абароны жанчын.

Планы кіраўніцтва Польшчы таксама крытыкую польская апазіцыя.

вс

на здымку: штаб-кватэра Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбурзе