Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Працоўным кодэксе Польшчы з’явіцца палажэнне аб аддаленай працы

31.07.2020 14:56
Новаўвядзенні будуць прадстаўлены пасля перыяду летніх адпачынкаў.
Praca zdalna - zdjęcie ilustracyjne
Praca zdalna - zdjęcie ilustracyjneshutterstock/Sharomka

Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы рыхтуе папраўкі да Працоўнага кодэкса, якія на сталай аснове будуць рэгламентаваць аддаленую працу. Міністр Марлена Малонг заявіла, што новыя рашэнні будуць прадстаўлены пасля перыяду летніх адпачынкаў:

-Мы працуем над адпаведнымі палажэннямі, каб на пастаяннай аснове ўвесці ў Працоўны кодэкс паняцце «аддаленая праца«. Вядома, мы будзем праводзіць кансультацыі з грамадскасцю і працадаўцамі ў рамках Рады грамадскага дыялогу. Для нас важна выпрацаваць такія палажэнні, якія б задаволілі абодва бакі.

Міністр Малонг звярнула ўвагу на тое, што аддаленая праца дазваляе сумяшчаць прафесійную карʼеру і выхаванне дзяцей.

Палажэнні аб аддаленай працы былі ўведзеныя на час эпідэміі, яны павінны былі дзейнічаць да 4 верасня. Міністэрства сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі падоўжыла тэрмін іх дзеяння яшчэ на тры месяцы. За гэты час павінны быць падрыхтаваны змены ў Працоўны кодэксе.

IAR/эж