X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

«Немцы мелі абсалютную перавагу: артылерыя, танкі, жывая сіла, а ў нас былі толькі летуценні...»

01.08.2020 13:50
Трагічны лёс барацьбітоў за незалежнасць Польшчы ўвасобіўся ў гісторыі Варшаўскага паўстання, якое было кінутае Савецкай арміяй на разадранне гітлераўцаў.
Аўдыё
  • Мы скарысталіся архівам Польскага радыё і сабралі спаміны барацьбітоў за незалежнасць Польшчы.
Удзельнікі Варшаўскага паўстанняPAP/Mateusz Marek

1 жніўня 1944 года ў 17.00 выбухнула Варшаўскае паўстанне. Падполле Варшавы выйшла на паверхню і распачало баі за ключавыя аб’екты ў горадзе. Мы скарысталіся архівам Польскага радыё і сабралі спаміны барацьбітоў за незалежнасць Польшчы.

Варшаўскае паўстанне стала апошняй надзеяй палякаў на адраджэнне незалежнай дзяржавы. Трагічны лёс барацьбітоў за незалежнасць Польшчы ўвасобіўся ў гісторыі Варшаўскага паўстання, якое было кінутае Савецкай арміяй на разадранне гітлераўцаў.

За жаданую свабоду на працягу 63 дзён змагаліся не толькі салдаты польскай Падпольнай дзяржавы, але і разведчыкі, грамадзянскае насельніцтва а нават дзеці, якія дапамагалі будаваць барыкады і былі сувязнымі паміж баявымі групамі.

Арганізатары паўстання планавалі вызваліць Варшаву сіламі Арміі Краёвай, што ва ўмовах надыходзячага Усходняга фронту несла надзею на канчатковае паражэнне немцаў.

1 жніўня для жыхароў польскай сталіцы стала першым днём свабоды, які суправаджаўся вывешваннем бела-чырвоных сцягоў, а для паўстанцаў пачаткам зацятых баёў, пачаткам іх канца. Як успамінаў сувязны Шэрых шэрагаў Юзэф Леманьскі, гэта быў унікальны вопыт:

-Мне было 17 гадоў. Як можна было гэта адчуваць!? Было страшна – паўсюль чуваць жудасную страляніну. Бацькі страшэнна перажывалі. Маці і бацька сядзяць дому, а дзіцё на вуліцы... На момант пачатку паўстання мы былі гарцэрамі, якія ўжо прынялі прысягу. Мы былі размеркаваныя да аддзелу паўстання і ў момант яго пачатку павінны былі там з'явіцца.

Многія жаўнеры Арміі Краёвай, якія змагаліся ў Варшаве пасля вайны, ужо не маглі вярнуцца на радзіму. Сярод іх быў Рышард Высмык з батальёна «Парасон». Праз гады на хвалях Радыё «Свабодная Еўропа» Высмык успамінаў першыя дні паўстання. Жаўнер казаў аб вялікім энтузіязме, выкліканым захопам нямецкіх фарпостаў і вывешваннем польскіх сцягоў. Рышард Высмык удзельнічаў у штурме заводу канцэрну Philips, які знаходзіўся ў варшаўскім раёне Воля:

-Я падскочыў да галоўнай брамы заводу. Там стаяў пяцёра «форкшуцаў» – чальцоў спецыяльнай аховы заводу, якая складалася з «фольскдойчаў». Яны здаліся пасля першых стрэлаў. Літаральна праз некалькі хвілінаў агромністае прадпрыемства было ў руках паўстанцаў. На фасадзе адміністрацыі фабрыкі залунаў бела-чырвоны сцяг!

У архіўных запісах Радыё «Свабодная Еўропа» захаваўся аповед паўстанца па мянушцы «Марʼян» маёра Станіслава Стэчкоўскага. Ён быў сведкам выратавання цяжкапараненай сувязной, якая пад абстрэлам некалькі дзясяткаў гадзін праляжала побач з барыкадай. Усе былі перакананыя – дзяўчына ўжо сканала:

-І ў гэты момант туды падбег малады хлопец і зразумеў, што дзяўчына жывая. Паўстанцы паклікалі лекара. Асцярожна, тоячыся ад немцаў удалося перацягнуць яе з пад барыкадаў. Адтуль яе хуценька даставілі ў бліжэйшую лякарню. Наступнага дня мы даведаліся, што дзяўчыну выратавалі – выцягнулі кулю, якая крыху не даляцела да сэрца; яна будзе жыць.

Нягледзячы на 76 гадоў, якія мінулі з часоў Варшаўскага паўстання памяць аб баях у Варшаве па-ранейшаму жывая. Яна жыве і ва ўспамінах паўстанцаў. На юбілейных урачыстасцях у 2012 годзе Вацлаў Глют-Нававейскі, па мянушцы «Вацэк», з атраду «Вужака» узгадваў драматызм тых падзеяў:

-Тут, у варшаўскім раёне Жолібож паўстанцкай барацьбе была наканаваная параза. Тым больш, што ў нас не атрымалася атрымаць перавагу, дзякуючы атацы знянацку. Нашы таварышы не паспелі на час... Нам не хапала зброі і амуніцыі, мы марна спадзяваліся падтрымкі. Немцы мелі абсалютную перавагу: артылерыя, танкі, жывая сіла, а ў нас былі толькі летуценні...

Бой за вызваленне сталіцы доўжыўся не некалькі дзён, як разлічвалі паўстанцы, а – 63 дні і скончыўся падпісаннем капітуляцыі 3 кастрычніка 1944 года.

Паўстанцы трапілі ў няволю. Немцы выгналі жыхароў Варшавы з гораду, накіраваўшы частку ў канцэнтрацыйныя і працоўныя лагеры. Апусцелы горад быў разбураны і спалены. Варшава амаль спыніла сваё існаванне.

За час баёў загінулі каля 18 тысяч паўстанцаў. Страты сярод мірных жыхароў склалі каля 180 тысяч.

Нягледзячы на паразу, Варшаўскае паўстанне па сёння зʼяўляецца сімвалам непахіснай барацьбы за свабоду і незалежнасць Польшчы.

IAR/эж