Беларуская Служба

У Польшчы будзе размешчанае камандаванне амерыканскага корпуса Сухапутных сіл

31.07.2020 18:02
Пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер выказала задавальненне дасягнутай дамоўленасцю.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш БлашчакPAP/Leszek Szymański

У Польшчы як мінімум на тысячу павялічыцца колькасць амерыканскіх салдат і будзе размешчана камандаванне корпуса Сухапутных войскаў ЗША. Аб гэтым паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак пасля заканчэння перамоў па Сумеснай дэкларацыі па паляпшэнню абароннага супрацоўніцтва Польшчы і ЗША. У бліжэйшы час дакумент будзе прыняты абедзвюма краінамі.

Як заявіў кіраўнік Мінабароны, падпісанне пагаднення з ЗША – важны момант для бяспекі Польшчы.
Марʼюш Блашчак падкрэсліў, што польскі бок не прымае рашэнні аб тым, з якіх краін амерыканскія войскі будуць перакінутыя ў Польшчу. Рашэнне па гэтым пытанні знаходзіцца ў прэрагатыве ЗША.

Пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер выказала задавальненне дасягнутай дамоўленасцю. У сацыяльных сетках яна напісала, што гэта рэалізацыя сумеснага бачання прэзідэнтаў Дональда Трампа і Анджэя Дуды аб амерыканскай ваеннай прысутнасці ў Польшчы.

вс