Беларуская Служба

У сталіцы Польшчы пачаліся ўрачыстасці 76-ай гадавіны Варшаўскага паўстання

01.08.2020 11:49
Як і штогод, 1 жніўня, у гадзіну «W» у 17.00, пад гул ваенных сірэнаў і касцельных званоў, уся Варшава замрэ, каб аддаць даніну пашаны сваім паўстанцам.
Жалобныя ўрачыстасці ў Варшаве PAP/Marcin Obara

Іх першым пунктам было ўскладанне кветак да памятнай дошкі ў знак падпісання палкоўнікам Антонім Хрусцелем (мянушка «Манцёр») загаду пачаць паўстанне. Кветкі ўскладзеныя на вуліцы Фільтры ў былым падпольным штабе Варшаўскага акругі Арміі краёвай.

Старшыня Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзэф Каспшык заявіў, што памяць аб Варшаўскім паўстанні – гэта падмурак, на якім палякі будуюць сваю ідэнтычнасць:

-Гэта будуе нашу супольнасць. Варшаўскае паўстанне – адзін з важнейшых элементаў пабудовы нашага польскага культурнага кода. Без Варшаўскага паўстання нельга зразумець сучасную гісторыю Польшчы.

Сёлета, праз пандэмію каранавіруса Sars-Cov-2, урачыстасці, звязаныя з 76-ай гадавінай пачатку Варшаўскага паўстання адбываюцца ў іншай форму, чым звычайна. Частка падзей праходзіць толькі ў Інтэрнэце, а ў іншых мерапрыемствах удзел магчы толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі.

Аднак, як і штогод, 1 жніўня, у гадзіну «W» у 17.00, пад гул ваенных сірэнаў і касцельных званоў, уся Варшава замрэ, каб аддаць даніну пашаны сваім паўстанцам.

Падчас падаўлення Варшаўскага паўстання, якое працягвалася 63 дні, гітлераўцы замардавалі больш за 200 тысяч жыхароў гораду.

IAR/эж

Якімі былі перадумовы Варшаўскага паўстання 1944 г.?

01.08.2020 08:11
Адной з асноўных мэтаў паўстання было вызваленне Варшавы перад тым, як гэта зробяць савецкія войскі.