Беларуская Служба

Прэзідэнт ушанаваў памяць герояў Варшаўскага паўстання

01.08.2020 13:49
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што паўстанне было ўвасабленнем волі польскага народа – аднавіць незалежнасць.
.
А. ДудаPAP/Rafał Guz

З нагоды 76-й гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання ў сталіцы Польшчы ды й па ўсёй краіне праходзяць жалобныя ўрачыстасці. Варшаўскае паўстанне павінна была пакласці канец нямецкай акупацыі, а таксама аднавіць незалежнасць Польшчы перад абліччам савецкай гігемоніі.

На працягу 63 дзён падполле Варшавы вяло зацятыя баі з падаўляючымі сіламі гітлераўцаў.

Падчас жалобных урачыстасцяў у Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў, што паўстанне было ўвасабленнем волі польскага народа – аднавіць незалежнасць. Прэзідэнт Дуда заявіў, што паўстанне было вялікай трагедыяй, але ў той жа час выдатнай праявай гераізму жыхароў Варшавы:

-Горад паўстаў супраць нямецкага агрэсара. Дрэнна ўзброеныя маладзёны вырашылі змагацца. Яны прагнулі свабоды, хацелі ўздыхнуць свабодна, вярнуцца да нармальнага жыцця.

У Польскай сталіцы ў гадзіну «W» у 17.00 прагучаць тысячы сірэнаў і званоў у памяць пра больш чым 200 тысяч смяротных ахвяраў Варшаўскага паўстання 1944 года.

IAR/эж