Вярхоўны суд Польшчы пацвердзіў сапраўднасць прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Анджэй Дуда быў абраны на другі тэрмін. У прыватнасці, у паведамленні гаворыцца, што суд «пацвярджае сапраўднасць абрання Анджэя Себасцьяна Дуды прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, праведзенага 12 ліпеня 2020 года».
У абгрунтаванні рашэння Вярхоўнага суда падкрэсліваецца, што ўсе абставіны, у тым ліку і тыя, якія не могуць быць прадметам пратэсту на выбарах, былі ўлічаныя пры вынясенні вердыкту.
Было таксама адзначана, што ва ўмовах пандэміі і таго, што прэзідэнцкія выбары не адбываліся ў першапачаткова запланаваны час, абавязкам дзяржавы было забяспечыць права грамадзян на выбар прэзідэнта Рэспублікі Польшча і выкананне Канстытуцыі.
Пасля выбараў было пададзена прыблізна 6 тыс. скаргаў на выбарчы працэс. Суд заявіў, што не ўлічвае 88% з іх. Вярхоўны суд прызнаў 93 справы абгрунтаванымі, але гэтыя парушэнні, паводле суддзяў, не паўплывалі на вынікі галасавання.
вс