Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вярхоўны суд Польшчы пацвердзіў выбар Анджэя Дуды прэзідэнтам краіны

03.08.2020 16:33
У паведамленні гаворыцца, што суд «пацвярджае сапраўднасць абрання Анджэя Себасцьяна Дуды прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, праведзенага 12 ліпеня 2020 года».
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Łukasz Gągulski

Вярхоўны суд Польшчы пацвердзіў сапраўднасць прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Анджэй Дуда быў абраны на другі тэрмін. У прыватнасці, у паведамленні гаворыцца, што суд «пацвярджае сапраўднасць абрання Анджэя Себасцьяна Дуды прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, праведзенага 12 ліпеня 2020 года».

У абгрунтаванні рашэння Вярхоўнага суда падкрэсліваецца, што ўсе абставіны, у тым ліку і тыя, якія не могуць быць прадметам пратэсту на выбарах, былі ўлічаныя пры вынясенні вердыкту.

Было таксама адзначана, што ва ўмовах пандэміі і таго, што прэзідэнцкія выбары не адбываліся ў першапачаткова запланаваны час, абавязкам дзяржавы было забяспечыць права грамадзян на выбар прэзідэнта Рэспублікі Польшча і выкананне Канстытуцыі.

Пасля выбараў было пададзена прыблізна 6 тыс. скаргаў на выбарчы працэс. Суд заявіў, што не ўлічвае 88% з іх. Вярхоўны суд прызнаў 93 справы абгрунтаванымі, але гэтыя парушэнні, паводле суддзяў, не паўплывалі на вынікі галасавання.

вс