Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілезскі ўніверсітэт большасць заняткаў будзе праводзіцца дыстанцыйна

04.08.2020 10:13
Пачатак вучэбных заняткаў для студэнтаў першых курсаў запланаваны на 12 кастрычніка, а для астатніх курсаў – на 5 кастрычніка.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/fizkes

У адным з найбуйнейшых універсітэтаў рэгіёну – Сілезскім універсітэце ў Катавіцах – з пачатку навучальнага года большасць заняткаў будзе праводзіцца дыстанцыйна, паведаміў у аўторак, 4 жніўня, рэктарат.

Рэктар Сілезскага ўніверсітэту таксама рэкамендуе праводзіць у дыстанцыйнай форме наступныя віды заняткаў: практыкаванні, прасемінарыі, семінары, рэпетытарскія заняткі. Аднак распараджэннем рэктара прадугледжаны некаторыя выключэнні.

У прыватнасць рэкамендуецца праводзіць у вочнай форме праводзіць лабараторныя заняткі, «палявыя практыкаванні», практыкі і некаторыя семінары.

Улады Сілезскага ўніверсітэту лічаць, што гэтыя абмежаванні асабліва закрануць першакурснікаў. «Каб забяспечыць ім хоць частковую фактычнай прысутнасць ва ўніверсітэце, веданне акадэмічнага асяроддзя, а таксама інтэграцыі з новымі сябрамі, мы мяркуем, што на кожным кірунку навучання, частка заняткаў будзе праводзіцца ў вочнай форме, нават калі ўсе модулі можна рэалізаваць у дыстанцыйным рэжыме», – паведамілі ўлады ўніверсітэту.

Пачатак вучэбных заняткаў для студэнтаў першых курсаў запланаваны на 12 кастрычніка, а для астатніх курсаў – на 5 кастрычніка.

Студэнты і супрацоўнікі з групаў высокай рызыкі будуць мець магчымасць працаваць і вучыцца толькі дыстанцыйна.

PAP/эж