Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША накіруюць у Польшчу дадатковую тысячу жаўнераў

04.08.2020 13:58
Нагадаем, у Польшчы на ратацыйнай аснове ўжо знаходзяцца 4,5 тысячы амерыканскіх жаўнераў.
Siedziba Pentagonu
Siedziba PentagonuShutterstock.com

Кіраўнік Пентагона Марк Эспер паведаміў, што ЗША і Польшча дасягнулі пагаднення аб размяшчэнні на тэрыторыі Польшчы дадаткова 1 тысячы амерыканскіх жаўнераў.

Перамовы па гэтым пытанні скончыліся ў панядзелак, 3 жніўня. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў, што цягам адносна кароткага часу будзе падпісанае двухбаковае пагадненне, якое прадугледжвае акрамя павелічэння колькасці амерыканскага вайсковага кантынгенту ў Польшчы, размяшчэнне тут камандавання корпуса Сухапутных войскаў ЗША.

Марк Эспер адзначыў, што пагадненне ўмацуе абараназдольнасць блоку НАТА на яго ўсходнім флангу і стане чарговым фактарам стрымлівання Расіі.

Нагадаем, у Польшчы на ратацыйнай аснове ўжо знаходзяцца 4,5 тысячы амерыканскіх жаўнераў.

IAR/эж