Амбасадар ЗША ў Польшчы Жоржэт Мосбахер назвала сённяшні дзень асаблівым у сувязі з стварэннем у Польшчы Перадавога камандавання 5-га корпуса сухапутных войск ЗША. Амбасадар падкрэсліла, што стварэнне камандавання «яшчэ больш зблізіць узброеныя сілы Польшчы і ЗША, забяспечыць лепшую інтэграцыю і аптымізацыю ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі».
Узмацненне ваеннай прысутнасці ЗША ў Польшчы на 1000 салдат і размяшчэнне Перадавога камандавання корпуса ЗША ў Польшчы прадугледжана дамовай аб польска-амерыканскім абаронным супрацоўніцтве.
У Кракаве, дзе Мосбахер удзельнічала ў перамовах міністра нацыянальнай абароны Марыюша Блашчака з амерыканскімі генераламі адносна пагаднення, амбасадар звярнула ў вагу на сувязі паміж ЗША і Польшчай. Яна падкрэсліла, што ЗША «могуць разлічваць на Польшчу, аднаго з бліжэйшых саюзнікаў».
Мосбахер дадала, што адносіны паміж Польшчай і ЗША працягваюць развівацца разам з паглыбленнем грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва.
Амбасадар падкрэсліла таксама, што амерыканскія салдаты, якія маюць добрую падрыхтоўку і валодаюць самай высокай баяздольнасцю, гатовыя абараняць ЗША і саюзнікаў па НАТА.
Учора ўвечары кіраўнік Пентагона паведаміў, што пагадненне аб польска-амерыканскім абаронным супрацоўніцтве гатова і было адобрана Польшчай і ЗША. Марк Эспер падкрэсліў, што пагадненне ўмацуе НАТА і адпужае Расію.
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што «дакумент будзе падпісаны на працягу адносна кароткага тэрміну».
яс