Беларуская Служба

Польшча развітваецца з Бернардам Ладышам

05.08.2020 12:09
У апошні шлях вялікага артыста суправаджаюць сям'я, прадстаўнікі ўлады, творчай інтэлігенцыі і звычайныя аматары яго таленту.
Bernard Ładysz
Bernard Ładysz Foto: Bartosz Krupa/East News

У Варшаве праходзіць пахаванне славутага опернага спевака Бернарда Ладыша. Выбітны польскі бас, актор, жаўнер Арміі Краёвай памёр 25 ліпеня, на наступны дзень пасля свайго 98-годдзя.

У апошні шлях вялікага артыста суправаджаюць сям'я, прадстаўнікі ўлады, творчай інтэлігенцыі і звычайныя аматары яго таленту.

Ліст ад прэзідэнта Анджэя Дуды ўдзельнікам пахавання зачытаў яго дарадца Тадэвуш Дэшкевіч:

-Сёння мы развітвайся з Бернардам Ладышам, з адным з найвыбітнейшых польскіх выканаўцаў усіх часоў. Развітваемся з выдатным патрыётам, з добрым і цёплым чалавекам. Развітваемся з акторам, чые дасягненні выклікалі захапленне меламанаў па ўсім свеце.

Перад пахавальнай імшой у Палявым саборы Польскага войска Бернард Ладыш быў узведзены ў чын палкоўніка. Пахаванне носіць дзяржаўны характар. Бернар Ладыш знойдзе апошні прытулак на Алеі заслужаных на Ваенных могілак Павонзкі.

Бернард Ладыш за заслугі ў галіне культуры быў узнагароджаны камандорскім крыжам з зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы і залатым медалём Заслужаны дзеяч культуры Gloria Artis. Летась ён быў ўганараваны медалём «Стагоддзе аднаўлення незалежнасці».

IAR/эж

Музычны ўрок польскай мовы: Бернард Ладыш выконвае песню «Moja Matko»

16.04.2020 16:25
Польскую версію славутай украінскай «Пісні про рушник» выконвалі Бернард Ладыш і Леакадзія Рымкевіч.