Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы напісаў у ААН ліст па сітуацыі ў Беларусі

12.08.2020 11:57
«Нехта павінен разбудзіць свет, які, як мы бачым, не вельмі зацікаўлены тым, што адбываецца ў Беларусі».
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaGrzegorz Jakubowski / KPRP / prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіраваў ліст лідарам 47 краін, якія з'яўляюцца членамі Рады па правах чалавека ААН. «Гэта першы ліст у абарону беларусаў у гэтак шырокім маштабе», – сказаў кіраўнік Кабінету прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

Актуальна Польшча зʼяўляецца членам Рады па правах чалавека ААН. «Мы заклікаем членскія краіны Рады не быць абыякавымі да таго, што адбываецца ў Беларусі», – сказаў Шчэрскі. Ён дадаў, што міжнародная супольнасць павінна звярнуць увагу на жорсткае парушэнне правоў чалавека і грамадзянскіх свабод у Беларусі.

Паводле Шчэрскага, «у Польшчы існуе маральны абавязак нагадваць пра Беларусь на міжнароднай арэне». «Нехта павінен разбудзіць свет, які, як мы бачым, не вельмі зацікаўлены тым, што адбываецца ў Беларусі», – зазначыў высокапастаўлены польскі чыноўнік.

Рада па правах члавека зʼяўляецца дапаможным органам Генеральнай асамблеі ААН. Яна была створаная ў 2006 годзе. Члены Рады выбіраюцца на тры гады. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Жэневе.

вс