Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паветраныя шары над Варшавай на 100-годдзе Цуду над Віслай

15.08.2020 10:13
Уся Польшча святкуе 100-годдзе Варшаўскай бітвы, з рознымі ініцыятывамі выступілі таксама гарады.
    100-
Паветраны шар у гонар 100-годдзя Варшаўскай бітвы PAP/Wojciech Olkuśnik

Старыя песні ноччу, дзіўны эксперымент, паветраныя шары над Варшавай – гэта некаторыя з прапановаў, якія падрыхтавала Варшава.

У пятніцу і суботу на сталічным небе паяўляюцца паветраныя шары ў рамках акцыі «Паветраны цуд над Віслай». Найлепшыя пілоты такім чынам ушаноўваюць 100-годдзе Варшаўскай бітвы. У пятніцу яны стартавалі з садоў Каралеўскага палацу, а ў суботу з Нацыянальнага стадыёну, на якім адбываюцца цэнтральныя ўрачыстасці святкавання гадавіны перамогі над саветамі.

Гэта таксама ўікэнд адкрыцця Музею Юзафа Пілсудскага ў Сулеюўку. Варта наведаць новую ўстанову, пазнаёміцца са сталай выставай і сустрэцца са спецыялістамі.

ав