Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы праходзяць афіцыйныя ўрачыстасці па святкаванні 100-годдзя Варшаўскай бітвы

15.08.2020 10:48
Урачыстасці на дзяржаўным узроўні распачаліся Святой імшой у Палявой катэдры Войска Польскага ў Варшаве. 
         1920
Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі перад Помнікам загінулых у 1920 годзе PAP/Paweł Supernak

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў 100-годдзе Варшаўскай бітвы ўсклаў кветкі пад помнікам Юзафа Пілсудскага і шыльдай у гонар генерала Юзафа Галеры.

15 жніўня ў Польшчы – Свята Войска Польскага, спалучанае са святкаваннем 100-годдзя Варшаўскай бітвы 1920 году, якая адбылася ў часе польска-бальшавіцкай вайны.

Урачыстасці на дзяржаўным узроўні распачаліся Святой імшой у Палявой катэдры Войска Польскага ў Варшаве. У імшы ўдзельнічаў прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзер-Дудай, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Святкаванне 100-годдзя Варшаўскай бітвы будзе праходзіць на працягу ўсяго дня.

Вечарам на Нацыянальным стадыёне адбудзецца выключнае відовішча з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы «1920. Удзячныя героям». У ім удзел прымуць некалькі дзясяткаў артыстаў, між іншым, Станіслава Цэліньска, Станіслаў Сойка, Пётр Цугоўскі, Каця Цэрэквіцка, Вольга Шаманьска, Мацей Бальцар, Матэвуш Зюлка і Міхал Кавалёнак.

ав