Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў 100-годдзе Варшаўскай бітвы ўсклаў кветкі пад помнікам Юзафа Пілсудскага і шыльдай у гонар генерала Юзафа Галеры.
15 жніўня ў Польшчы – Свята Войска Польскага, спалучанае са святкаваннем 100-годдзя Варшаўскай бітвы 1920 году, якая адбылася ў часе польска-бальшавіцкай вайны.
Урачыстасці на дзяржаўным узроўні распачаліся Святой імшой у Палявой катэдры Войска Польскага ў Варшаве. У імшы ўдзельнічаў прэзідэнт Анджэй Дуда з жонкай Агатай Корнхаўзер-Дудай, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
Святкаванне 100-годдзя Варшаўскай бітвы будзе праходзіць на працягу ўсяго дня.
Вечарам на Нацыянальным стадыёне адбудзецца выключнае відовішча з нагоды 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы «1920. Удзячныя героям». У ім удзел прымуць некалькі дзясяткаў артыстаў, між іншым, Станіслава Цэліньска, Станіслаў Сойка, Пётр Цугоўскі, Каця Цэрэквіцка, Вольга Шаманьска, Мацей Бальцар, Матэвуш Зюлка і Міхал Кавалёнак.
ав