Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда паразмаўляў з дзяржсакратаром Майкам Пампэа аб сітуацыі ў Беларусі

15.08.2020 17:12
Яны размаўлялі пра магчымыя сцэнарыі падзей. 
Анджэй Дуда і Майк Пампэа PAP/Paweł Supernak

Размова паміж прэзідэнтам Анджэем Дудай і дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэа была цалкам прысвечана сітуацыі ў Беларусі – паведамілі ў прэзідэнцкім кабінеце. Да поўдня палітыкі сустрэліся ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве.

Яны размаўлялі пра магчымыя сцэнарыі падзей. «Польшча і ЗША падтрымліваюць суверэнную і незалежную Беларусь і заклікаюць да палітычнага вырашэння сітуацыі, якая склалася пасля гвалту над грамадствам і вызвалення палонных», – заявіў Кшыштаф Шчэрскі, старшыня Кабінета прэзідэнта.

Перад гэтым Майк Пампэа і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падпісалі польска-амерыканскую вайсковую дамову. На падпісанні дакументу прысутнічаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

ав