Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы прайшло чарговае мерапрыемства, прысвечанае 100-й гадавіне Варшаўскай бітвы

16.08.2020 15:48
«Мы верныя памяці тых, хто аддаў жыццё за свабоду нашай Радзімы».
                        ,   14  1920
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця на могілках у падваршаўскім населеным пункце Кабылка мемарыяльнай дошкі ў памяць аб польскіх салдатах, якія загінулі 14 жніўня 1920 года ў бітве з наступаючай на Варшаву Чырвонай АрміяйPAP/Paweł Supernak

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак у нядзелю, 16 жніўня, прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця на могілках у падваршаўскім населеным пункце Кабылка мемарыяльнай дошкі ў памяць аб польскіх салдатах, якія загінулі 14 жніўня 1920 года ў бітве з наступаючай на Варшаву Чырвонай Арміяй. Таксама адбылося асвячэнне адрамантаванага мемарыяла, дзе пахаваныя салдаты 47-га палка Крэсавых стралкоў.

«Мы верныя памяці тых, хто аддаў жыццё за свабоду нашай Радзімы. Вельмі важна тое, каб мы памяталі пра продкаў, якія абаранялі нашу Радзіму ад бальшавіцкага нашэсця», – адзначыў у час цырымоніі на могілках у Кабылцы кіраўнік абароннага ведамства Польшчы.

Увечары ў варшаўскім Польскім тэатры адбудзецца прэмʼерны паказ дакументальнага фільма «Вайна светаў». Мерапрыемства стане сімвалічным завяршэннем цэнтральных святкаванняў угодкаў Варшаўскай бітвы 1920 года.

вс