З гэтага тыдня літоўцы, якія жывуць на паўночным усходзе Польшчы, могуць афіцыйна глядзець літоўскі канал LRT Lituanica па лічбавым наземным тэлебачанні. Праграма даступная бясплатна і можна яе глядзець пры дапамозе звычайнай знешняй антэны.
LRT Lituanica - канал літоўскага дзяржаўнага вяшчальніка. Да гэтай пары быў даступны толькі для жыхароў літоўска-польскага памежжа. З бліжэйшага тыдня яго змогуць глядзець усе, хто пражывае ў рэгіёне Сейнаў і Сувалкаў.
„Гэта будзе не толькі яшчэ адзін мост, які злучае літоўцаў у Польшчы і ў Літве, але і нашы дзве краіны - Літву і Польшчу”, - заявіў літоўскі прэм'ер-міністр Саўлюс Сквернеліс падчас афіцыйнай інаўгурацыі трансляцыі тэлеканала. Як ён таксама адзначыў, запуск вяшчання з Літвы ў Польшчу стаў магчымым дзякуючы супрацоўніцтву з польскім урадам.
Літоўскія ўлады рэалізуюць таксама іншыя праекты накіраваныя для літоўскай меншасці , якая пражывае на Сувальшчыне. Гаворка ідзе, між іншым, пра будаўніцтва культурнага цэнтра і адкрыццё дзіцячага садка, які павінен пачаць працаваць неўзабаве.
аз