У нядзелю, 23 жніўня Інстытут метэаралогіі і кіравання воднымі рэсурсамі Польшча (IMGW) вынес гідралагічныя папярэджанні другой ступені для чатырох паўднёвых ваяводстваў Польшчы: Апольскага, Сілезскага, Малапольскага і Свентакшыскага. Узровень вады ў гэтых рэгіёнах набліжаецца да крытычнай адзнакі, але пакуль яе не перакрочыў.
Папярэджанне Інстытуту метэаралогіі другой ступені азначае, што могуць узнікаць небяспечныя метэаралагічныя з'явы, якія выклікаюць вялікія матэрыяльныя страты і пагрозу здароўю і жыцця грамадзянаў.
Уначы 23 жніўня моцныя залевы прайшліся па поўдні Польшчы. Напрыклад, у Сілезскім ваяводстве, ратавальнікі прынялі больш за 150 выклікаў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў залеў.
PAP/эж