Музей і мэр Катавіцаў Марцін Крупа такім чынам адрэагавалі на выкарыстання нацысцкіх жэстаў і сімвалаў падчас пятнічнай дэманстрацыі нацыяналістаў у сталіцы Сілезіі – Катавіцах.
«Нацысцкі жэст насычаны нянавісцю. Выкарыстанне яго ў Польшчы, дзе ідэалогія нямецкага нацызму прынесла столькі пакут, выклікае асабліва моцны боль», – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Музей Аўшвіц-Біркенау.
Нацыяналісты з'явіліся на вуліцах Катавіцаў пасля іншага маршу. На якім пратэстоўцы выступалі нянавісці і варожасці да ЛГБТ-чупольнасці. У Інтэрнэце зʼявіліся відэа, на якім бачана, як некаторыя ўдзельнікі маршу нацыяналістаў дазваляюць сабе нацысцкія жэсты.
Прэсавая сакрататарка мэрыі Катавіцаў Эва Ліпка падкрэслівае, што кожны мае права дэманстраваць уласныя погляды, пакуль яны не пачынаюць свабоду іншых людзей і заканадаўства:
-Каментуючы пятнічную сітуацыі – спадзяемся, што тыя, хто дазволіў сабе такія злачынныя і брыдкія паводзіны, будуць жорстка пакараныя ў бліжэйшым часе.
Сілезскія паліцыянты ўжо адрэагавалі на ўсе прыкметы парушэння закона. Амаль 30 удзельнікаў маршу былі ідэнтыфікаваныя, 6 з іх былі аштрафаваныя, дзве заявы перададзеныя ў суд.
IAR/эж