Беларуская прапаганда вінаваціць Польшчу ў падбухторванні пратэстаў у Беларусі. Меркаваннем дэпутата польскага Сейму Аркадыюша Мулярчыка (Arkadiusz Mularczyk), гэта вельмі небяспечная сітуацыя. Мулярчык прадстаўляе ў парламенце кіроўную партыю «Права і справядлівасць», ён – віцэ-старшыня сеймавай Камісіі замежных спраў.
Дэпутат кажа, што гэтыя абвінавачанні беларускай прапаганды ў адрас Польшчы шкодзяць іміджу польскай дзяржавы.
- І Лукашэнка, і Расія стараюцца пераканаць беларусаў, а таксама міжнародную грамадскую думку, што за пратэсты адказвае Польшча, што яна хоча адабраць у Беларусі Гродна. Гэтая прапаганда, якую падтрымлівае Расія, вельмі для Польшчы нядобрая і небяспечная. Такія аргументы прыносяць карысць перш за ўсё Лукашэнку, паколькі яны імкнуцца паказаць, што за пратэстамі стаіць Польшча, а не самі беларусы.
У нядзелю ў Мінску прайшла вялізная акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
ПР/нг