Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларуская прапаганда вінаваціць Польшчу ў падбухторванні пратэстаў у Беларусі

24.08.2020 10:44
Гэтыя абвінавачанні ў адрас Польшчы шкодзяць іміджу польскай дзяржавы.
  . 23.08.2020 .
Пратэсты ў Гродне. 23.08.2020 г.фота: Алесь Завіноўскі

Беларуская прапаганда вінаваціць Польшчу ў падбухторванні пратэстаў у Беларусі. Меркаваннем дэпутата польскага Сейму Аркадыюша Мулярчыка (Arkadiusz Mularczyk), гэта вельмі небяспечная сітуацыя. Мулярчык прадстаўляе ў парламенце кіроўную партыю «Права і справядлівасць», ён – віцэ-старшыня сеймавай Камісіі замежных спраў.
Дэпутат кажа, што гэтыя абвінавачанні беларускай прапаганды ў адрас Польшчы шкодзяць іміджу польскай дзяржавы.

- І Лукашэнка, і Расія стараюцца пераканаць беларусаў, а таксама міжнародную грамадскую думку, што за пратэсты адказвае Польшча, што яна хоча адабраць у Беларусі Гродна. Гэтая прапаганда, якую падтрымлівае Расія, вельмі для Польшчы нядобрая і небяспечная. Такія аргументы прыносяць карысць перш за ўсё Лукашэнку, паколькі яны імкнуцца паказаць, што за пратэстамі стаіць Польшча, а не самі беларусы.

У нядзелю ў Мінску прайшла вялізная акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

ПР/нг