Беларуская Служба

У Польшчы склікаюць нараду па пытанні Беларусі (дапоўнена)

24.08.2020 12:17
Меркаваннем польскага ўраду, сітуацыя ў Беларусі патрабуе палітычнага дыялогу.
Michał Dworczyk
Michał DworczykPR24

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі запрасіў усіх кіраўнікоў парламенцкіх клубаў ды прадстаўнікоў палітычных сілаў польскага Сейму (ніжэйшай палаты парламенту) на сустрэчу, прысвечаную падзеям у Беларусі. Сустрэча павінна адбыцца ў сераду.

Меркаваннем польскага ўраду, сітуацыя ў Беларусі патрабуе палітычнага дыялогу. Нядаўна ў Польшчы адбыліся выбары, перад палітыкамі тры гады працы і супрацоўніцтва паміж уладамі ды апазіцыяй, – адзначыў Матэвуш Маравецкі.

- Таму я запрасіў прадстаўнікоў усіх прысутных у парламенце палітычных партый прыняць удзел у абмеркаванні пытання Беларусі. Гэта сёння буйнейшы запальны пункт. Тут мы павінны дзейнічаць разам. Ад таго, як мы вырашым гэтую праблему, як развяжам гэты гордзіеў вузел, залежыць будучыня ўсёй Цэнтральнай Еўропы.

Кіраўнік Канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык кажа, што развіццё падзей у Беларусі вельмі важна не толькі з пункту гледжання Польшчы, але таксама з пункту гледжання ўсёй Еўропы. Сітуацыя ў Беларусі патрабуе палітычнага дыялогу, – адзначае Дворчык.

- З аднаго боку, будуць прадстаўленыя ранейшыя крокі, зробленыя ў сувязі з падзеямі ў Беларусі. Гаворка ідзе пра крокі Польшчы як унутры дзяржавы, так і на міжнароднай арэне. З іншага боку, мы разлічваем таксама на сумеснае абмеркаванне развіцця сітуацыі ў нашых суседзяў і таго, якую пазіцыю Польшча павінна заняць.

На думку Міхала Дворчыка, неабходна дэталёва абмеркаваць развіццё падзей у Беларусі. Па словах дэпутата, «развіццё падзей у Беларусі вельмі важна не толькі з пункту гледжання Польшчы, але таксама з пункту гледжання ўсёй Еўропы. Неабходна весці дыялог, вымаючы з палітычнага кантэксту гэтую праблематыку».

ПР/нг