Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска заклікаў да масавай вакцынацыі супраць грыпу. Палітык падкрэсліў, што прышчэпка абараніць ад грыпу, які можна зблытаць з каранавіруснай інфекцыяй на пачатковай стадыі заражэння.
Намеснік міністра Вальдэмар Краска праінфармаваў, што з 1 верасня вакцыны для дзяцей ад 3 да 5 гадоў будуць цалкам фінансавацца дзяржавай:
-Гэта неін’екцыйная прышчэпка, яна паступае ў арганізм праз нос. Прышчэпка бяспечная, прыязная для дзяцей.
Намеснік міністра аховы здароўя дадаў, што людзі старэйшыя за 75 гадоў змогуць скарыстацца 100-працэнтнай кампенсацыяй цаны вакцыны супраць грыпу.
IAR/эж