Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Міністэрства аховы здароўя Польшчы заклікае рабіць прышчэпкі ад грыпу

25.08.2020 12:37
Людзі старэйшыя за 75 гадоў, а таксама дзяці ад 3 да 5 гадоў  змогуць скарыстацца 100-працэнтнай кампенсацыяй цаны вакцыны супраць грыпу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneTero Vesalainen/Shutterstock

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска заклікаў да масавай вакцынацыі супраць грыпу. Палітык падкрэсліў, што прышчэпка абараніць ад грыпу, які можна зблытаць з каранавіруснай інфекцыяй на пачатковай стадыі заражэння.

Намеснік міністра Вальдэмар Краска праінфармаваў, што з 1 верасня вакцыны для дзяцей ад 3 да 5 гадоў будуць цалкам фінансавацца дзяржавай:

-Гэта неін’екцыйная прышчэпка, яна паступае ў арганізм праз нос. Прышчэпка бяспечная, прыязная для дзяцей.

Намеснік міністра аховы здароўя дадаў, што людзі старэйшыя за 75 гадоў змогуць скарыстацца 100-працэнтнай кампенсацыяй цаны вакцыны супраць грыпу.

IAR/эж