Будаўніцтва Музею Вэстэрплятэ і вайны 1939 года, верагодна, прадоўжацца да 2026 года, але мы паступова адкрыем асобныя часткі музею, – заявіў намеснік міністра культуры Ярослаў Селін.
Музей Вестэрплятэ і вайны 1939 года будзе створаны ў два этапы. Элементы Ваеннага транзітнага складу адкрытыя для наведвання, а новыя аб'екты будуць уводзіцца паступова, – распавядае намеснік дырэктара музею Другой сусветнай вайны ў Гданьску Гжэгаж Бэрэнд:
-Першы этап будзе прадугледжваць захаванне аўтэнтычных вайсковых пабудоў часоў 1939 года. Таксама паўстанне некалькі новых будынкаў, якія будуць нагадваць аб’екты часоў вайны. У другім этапе будзе пабудовы вялікі сучасны музей. Плошча галоўнай выставы – 2,5 тысячы квадратных метраў.
25 жніўня ў Музеі Другой сусветнай вайны ў Гданьску быў прадстаўлены план пабудовы новага музею на месцы пачатку Другой сусветнай вайны, на Вэстэрплятэ. Нагадаем, Бітва за Вэстэрслята працягвалася з 1 па 7 верасня 1939 года. Польская вайсковая частка гераічна бараніла паўвыспу ад падаўляючых сілаў гітлераўцаў. У Бітве за Веэстэрплятэ сярод іншых прымаў удзел будучы класік беларуская літаратуры Янка Брыль.
IAR/TVP/эж