Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Вроцлаве адзначаюць 40-ю гадавіну ўзнікнення руху „Салідарнасць”

26.08.2020 08:07
26 жніўня 1980 году супрацоўнікі Гарадской транспартнай кампаніі ў Вроцлаве пачалі страйк.
   40-    .
У Вроцлаве адзначаюць 40-ю гадавіну ўзнікнення руху „Салідарнасць”.PAP/Maciej Kulczyński

У Вроцлаве пачынаюцца ўрачыстасці з нагоды 40-й гадавіны ўзнікнення  руху „Салідарнасць” у горадзе.

26 жніўня 1980 году супрацоўнікі Гарадской транспартнай кампаніі ў Вроцлаве пачалі страйк, падчас якога выказвалі салідарнасць з бастуючымі работнікамі Гданьскай суднаверфі. У хуткім часе да ініцыятывы кіроўцаў далучыліся не толькі іншыя мясцовыя заводы, але і кампаніі з усяго Ніжнесілезскага рэгіёна. Агулам страйкавалі каля 180 кампаній.

Гісторык Павел Блажэвіч(Paweł Błażewicz) з Інстытута нацыянальнай памяці падкрэслівае, што ў паўстанні руху „Салідарнасць” прынялі ўдзел усе сацыяльныя групы горада.

- Пратэстоўцы не справіліся б без падтрымкі інтэлектуалаў з вроцлаўскіх універсытэтаў, артыстаў, гісторыкаў, студэнтаў, святароў, якія служылі набажэнствы, сем’яў, жонкаў, якія прыносілі ежу і цёплую вопратку. Гэта на самой справе быў супольны высілак усяго грамадства.  

Урачыстасці ў Вроцлаве пачнуцца эстафетай „Бег за салідарнасць”. Затым будуць ускладзеныя кветкі пад мемарыяльнай дошкай, прысвечанай „Салідарнасці”. Таксама будзе адкрытая выстава „Дэпо страйкуе”, якую шырокая публіка можна паглядзець  з 27 жніўня.

аз